Июль
Basowiszcza 2007

Набліжаецца ўрачыстае свята для любога сябе паважаючага беларускага тусоўшчыка – фестываль музыкі маладой Беларусі – “Басовішча-2007″. У гэтым годзе яно будзе цягнуцца на дзень болей – з 19 да 21 ліпеня.
«Басовішча» – фестываль музыкі маладой Беларусі, заснаваны ў пачатку 90-х Беларускім аб’яднаннем студэнтаў у Польшчы (БАС), сябры якога і ладзяць фестываль штогод. Гэта фэст пад адкрытым небам у намётах, які праходзіць у Польшчы – зусім недалёка ад беларускай мяжы, у лесе (у “борыку”) на ўскрайку Гарадка.
Ужо зараз можна даведацца падрабязны расклад музычнай часткі фестывалю.
19 ліпеня чацвер
19.00 Адкрыццё фэстывалю
19.15 Błękitny Nosorożec
19.50 Людзі Святла
20.30 s.d.m.
21.10 RIMA
22.00 Палац
23.00 :B:N:
23.50 Сьцяна
00.50 Rasta
02.00 Заканчэнне дня
20 ліпеня пятніца
15.00 Конкурсная частка
18.30 Parason
19.10 Nevma
19.50 Znich
20.40 Абвяшчэнне вынікаў конкурсу
20.55 5set5
21.45 Крамбамбуля
22.45 ЧпБ
23.45 Farben Lehre
01.00 Neuro Dubel
02.15 Заканчэнне дня
21 ліпеня субота
15.00 Вольная сцэна
18.00 Выступ лаўрэата конкурсу
18.30 Выступ лаўрэата конкурсу
19.00 Выступ лаўрэата конкурсу
19.40 Mountainside
20.20 Tarpach
21.10 Тінь Сонца
22.00 N.R.M.
23.15 Крама
00.15 IQ48
01.15 Tav.Mauzer
02.15 Заканчэнне фэстывалю
Падрабязную інфармацыю пра ўдзельнікаў сёлетняга”Басовішча” і розныя цікавосткі пра сам фестываль можна даведацца тут http://music.fromby.net/bas/.
Па гэтым адрасе http://generation.by/news1584.html табе папулярна растлумачаць што ёсць “Басовішча”, як скласці аптымальны маршрут пры мінімуме грашовых выдаткаў, што ўзяць з сабой у дарогу і на што патраціць грошы на месцы.
А вось уласна і сайт фестывалю http://basowiszcza.org/.
Дар’я ГАРОШКА

N.R.M., Басовішча-2005

Neuro Dubel, Басовішча-2005

Сідхартха, Басовішча-2005

Басовішча-2006
Оставьте комментарий
Вы должны войти в систему для комментирования.
