13
Сен

Адкрыцьцё выставы Аляксея Хацкевіча

Рубрика: Выставки

sasha_i_sirozha_400x300.jpg

19 верасьня адкрыецца выстава мастака Аляксея Хацкевіча, ён жа Саша зь вядомага тэледуэту «Саша і Сірожа». Аляксей ня толькі пакажа падборку сваіх лепшых карцінаў за апошнія пяць год, а яшчэ і экспэрымэнт на наведвальніках паставіць.

«З папярэдніх выставаў стала вядома, што мае працы лечаць людзей ад дрэннага настрою і дурнога вока. Зараз я вырашыў праверыць узьдзеяньне маёй творчасьці на страўнікі», – адзначыў Аляксей Хацкевіч.

Падрабязнасьці экспэрымэнту трымаюцца ў сакрэце.

Усяго на выставе можна будзе ўбачыць каля 20 працаў мастака. А таксама наведвальнікі змогуць падзівіцца на гіганцкі расьпісаны веер вышынёю 2,5 мэтры.

Адкрыцьцё выставы 19 верасьня ў менскім клюбе-рэстарацыі «Іzюм» а 19.00. Уваход вольны.

generation.by

Оставьте комментарий

Вы должны войти в систему для комментирования.

Copyright @ Urban.by