Ноя
Жывы канцэрт гурта “Разьбітае сэрца пацана”
21 лістапада ў 18:30 адбудзецца жывы канцэрт гурта “Разьбітае сэрца пацана”. Падтрымаць калегаў прыйдуць музыкі “Parason”. Канцэрт 21 лістапада распачне штотыднёвую сэрыю музычных імпрэзаў на сядзібе БНФ.
Асноўная тэма песень гурта “Разьбітае сэрца пацана” – няшчаснае каханьне. Музыкі наўмысна сьпяваюць на трасянцы, каб падкрэсьліць калярыт пачуцьця проста беларускага хлопца, будзь тое рабочы на вёсцы, будзь тое таксіст ці проста студэнт. Стыль выкананьня – разнастайны. “Разьбітае сэрца пацана” экспэрымэнтуюць зь беларускім матэрыялам, прыўносяць туды замежнага калярыту і па-свойму аздабляюць.
Гурт “Parason” перамог у “Басовішчы” у 2006 годзе. Музыкі атрымалі магчымасьць запісаць альбом у добрай студыі. Пакуль музыкі шукаюць сябе і спрабуюць у новым музычным вымярэньні. 21 лістапада ў 18:30 выступяць удзельнікі гурта, распавядуць пра сябе сёньня і пра свае пляны.
Канцэрты на сядзібе будуць адбывацца штотыдзень. Так 20 лістапада адбыўся выступ Андрэя Плясанава. Напрыканцы лістапада ZigZag прэзэнтуе “Тры расейскія літары”. Штотыднёвыя імпрэзы будуць адбывацца да лютага 2008 года. Гледачы змогуць абраць найлепшыя песьні ў кожнага выступоўцы, яны ўвойдуць у складанку, прысьвечаную 90-годзьдзю БНР. Складанка распрацоўваецца Культурніцкай камісіяй БНФ “Адраджэньне” супольна зь дзейнай Радай БНР.
Крынiца: Беларуская афiша
Оставьте комментарий
Вы должны войти в систему для комментирования.
