Окт
Фотаконкурс “Будзьма беларусамі!”

Адкрытая грамадская кампанія “Будзьма!” абвяшчае конкурс фотаздымкаў.
Прапанаваныя на конкурс здымкі павінны ўяўляць сабою дакументальнае ці мастацкае ўвасабленне вобразаў, партрэтаў і сітуацый, якія ў аўтараў асацыююца з Беларуссю ці беларусамі. Пераможцы конкурсу будуць вызначаны ў наступных намінацыях:
1. “Людзі Беларусі” (асобы і характары нашых суайчыннікаў)
2. “Краіна Беларусь” (краявіды і сітуацыі, якія падкрэсліваюць унікальнасць нашай краіны)
3. “Будзьма еўрапейцамі!” (беларускія асобы, сюжэты і вобразы, якія паказваюць нашу еўрапейскасць)
Усе працы павінны мець наступныя звесткі:
імя і прозвішча (па жаданні – нікнэйм),
поўная дата нараджэння,
зваротны электронны адрас,
пажадана кантактныя тэлефоны.
Прымаюцца фотаздымкі вагой не больш за 1 мегабайт
Фотаконкурс “Будзьма беларусамі!” будзе доўжыцца
ад 20 кастрычніка 2008 г. да 31 сакавіка 2009 г.
Журы конкурсу: Міхал Анемпадыстаў, Андрэй Лянкевіч, Анатоль Кляшчук
Штомесяц будуць падводзіцца вынікі па кожнай з трох намінацый. Працы-пераможцы за месяц будуць выстаўляцца на інтэрнэт-старонцы, а іх аўтары будуць урачыста ўзнагароджаныя арыгінальнымі прызамі ад кампаніі “Будзьма!”.
У сакавіку 2009 г. сярод штомесячных пераможцаў будуць вызначаныя лаўрэаты “Гран-пры” конкурсу ва ўсіх намінацыях. Апрача каштоўнага прызу, кожны з іх атрымае магчымасць займець персанальную старонку ў Інтернэце.
Адрас для дасылкі:
razam @ budzma.org
Кантактныя тэлефоны:
+ 375 29 627 35 50, + 375 29 853 55 77
Оставьте комментарий
Вы должны войти в систему для комментирования.
