Дек
Карнавальнае шоў “Калядны фэст”

25 сьнежня ў межах кампаніі Будзьма
ў клюбе Рэактар пройдзе
карнавальнае шоў “Калядны фэст”.
Удзельнічаюць гурты:
Стары Ольса,
LITVINTROL, ZNICH,
Testamentum Terrae,
Рада,
Rosalia і іншыя.
Кошт квіткоў ад 15 000 да 25 000.
Даведкі: 6490888
Першым 300, хто набудзе квіткі ў падарунак вялікі каляровы плакат Старога Ольсы!

«Стары Ольса» абрастае кліпамі
Відэаграфія гурта «Стары Ольса» мае папоўніцца відэа на песьні «Абарона Крычава» і «Шлях», ужо гатовы неафіцыйны відэа-ролік гурта на рэмікс песьні «У карчме», а таксама кліп на адну з самых вядомых песень «ольсаў» — «Літвін». «Мы працавалі над „Літвінам“ тры гады і ўрэшце можам сказаць: відэа цалкам гатовае. Падчас здымак мы нават своеасаблівы рэкорд паставілі, сабраўшы ў адным месцы ажно 92 беларускія рыцары», — апавядае лідэр каманды і адзін з рэжысэраў новага відэа Зьміцер Сасноўскі.
Кліпы на кампазыцыі «Абарона Крычава» і «Шлях» маюць зьявіцца неўзабаве. Прынамсі, матэрыял ужо адзьняты. На «Шлях» сцэнар напісалі самі ўдзельнікі гурта, а вось ідэю відэа на «Абарону» прыдумаў польскі прадусар Томаш Унароўскі. У здымках, што праходзілі ў Варшаве, ўдзельнічалі прадстаўнікі польскіх рыцарскіх клюбаў.
На афіцыйным сайце гурта днямі быў прэзэнтаваны неафіцыйны відэаролік гурта. Зьміцер Сасноўскі апавядае, што гэтае відэа не для тэлебачаньня. Відэа прысьвечанае па-за канцэртнаму жыцьцю гурта. DJ Anton Mix для відэа зрабіў рэмікс на гіт гурта пяцігадовай даўніны «Ў карчме».
І яшчэ адна навіна, зьвязаная зь відэаграфіяй «ольсаў». Скончаная праца над кліпам на адну з самых вядомых песень гурта — «Літвін», што прысьвечаная чатыром самым вялікім бітвам, у якіх перамагалі ліцьвіны-беларусы (Сінія воды, Грунвальд, Крапіўна, Смаленск). «Мы працавалі над „Літвінам“ тры гады і ўрэшце можам сказаць: відэа цалкам гатовае. Падчас здымак мы нават своеасаблівы рэкорд паставілі, сабраўшы ў адным месцы ажно 92 беларускія рыцары», — апавядае лідэр каманды і адзін з рэжысэраў новага відэа Зьміцер Сасноўскі. Акрамя яго над відэа працавалі Ф. Міхееў (рыцарскі клюб «Княжы гуф»), Л. Сьнегірова (студыя «ОКО», Менск), І. Таркан (студыя «Дуэт», Менск), а кампутарная анімацыя рабілася на студыі VS у Лімэрыку (Ірляндыя).
У бліжэйшы час «Стары Ольса» выступіць у Расеі ды Польшчы. 30 лістапада беларускі гурт дае канцэрт у Маскве ў межах праекту «Фольк-шаленства» (клюб «План Б»), а 6 сьнежня грае ў межах фэсту «Szczodre Gody», што праводзіцца ў Драгічыне (Польшча). У Менску ж гурт можна будзе пабачыць 25 сьнежня ў клюбе “Рэактар” на “Калядным фэсьце”.
Comments are closed.


