26
Дек

Канцэрт “Беларуская ялiнка”

Рубрика: Музыка

78.jpg

Супольнасць “Нашыя дзеткі”, гурток “Праменьчык” і тэатр “Жывое Слова” ласкава запрашаюць Вас і Вашых дзетак на БЕЛАРУСКУЮ ЯЛІНКУ!

27 снежня (субота) у 13:00 ў Палацы дзяцей і моладзі
на Старавіленскім тракце, 41 (корпус Б, 2 паверх, уваход з боку возера),
праезд ад ст.м. Плошча Перамогі аўтобусам №142.

Гэта нашая юбілейная, пятая, ялінка! І мы рыхтуем Казку, плануем Цуды…

Ад гасцей чакаем:

1. папярэдняга самазапісу (на форуме альбо на E-mail: n.dzietki @ yahoo.com),
2. святочнага настрою і карнавальных строяў у дзіцяей і дарослых!

Шаноўныя дарослыя! Падрыхтуйце, калі ласка, для дзіцяці падарунак у непразрыстай абгортцы і падпішыце яго вялікімі літарамі.

Дадатковая інфармацыя:
skype: kryscina, ICQ: 353 181 833 (пажадана ў непрацоўны час);
skype: mazurava.

Оставьте комментарий

Вы должны войти в систему для комментирования.

Copyright @ Urban.by