23
Янв

выстава твораў маладых мастакоў Кітая і Беларусі

Рубрика: Выставки

_new_year.jpg

“ЧУНЬЦЗЭ”

Свята Вясны прыйдзе ў Мінск 23 студзеня ў 15.00!

У мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адкрыецца сумесная выстава твораў маладых мастакоў Кітая і Беларусі, прысвечаная Кітайскаму Новаму году – Святу Вясны “Чуньцзе”.

На выставе будуць дэманстравацца работы выпускнікоў 10 мастацкіх акадэмій КНР, адкрываючы беларускім гледачам невядомыя дагэтуль грані кітайскага маладзёжнага жывапісу. У экспазіцыі будуць прадстаўлены партрэты, пейзажы, фігуратыўныя кампазіцыі, яскрава распавядаючыя пра жыццё, пачуцці і светапогляд маладых кітайскіх мастакоў, выкананыя на высокім акадэмічным узроўні. Таксама ў выставе ўдзельнічаюць работы выпускнікоў БДУ культуры і мастацтваў (мастацкі тэкстыль) і студэнтаў Беларускай акадэміі мастацтваў (жывапіс). Выстава ўяўляе сабой сімвал сяброўства Кітая і Беларусі, і дапаможа глыбей спазнаць культуры дзвюх народаў.

Выстава арганізавана Пасольствам Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў і пры падтрымцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Наш адрас
: мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі).

Мы працуем: 11.00 – 19.00, вых. : нядзеля, панядзелак. Тэл. 227 26 12, мтс 77 44 680, Дзяніс Барсукоў.

Оставьте комментарий

Вы должны войти в систему для комментирования.

Copyright @ Urban.by