11
Фев

Гурт LITVINTROLL прэзентуе свой дэбютны альбом

Рубрика: Выставки

777.jpg

13 лютага гурт LITVINTROLL прэзентуе свой дэбютны альбом

на метал-фэсце “Пятніца 13”

Гурт LITVINTROLL скончыў працу над дэбютным альбомам, які будзе называцца “Rock-&-troll”.

Запіс здзейснены пры падтрымцы Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” і музычнага лэйбла “БМАgroup” на студыі Quadro-records. Альбом запісваўся цягам апошніх паўтара гадоў (за гэты час LITVINTROLL удзельнічаў у 12-ці канцэртах і фестывалях). Вялікая працягласць запісвання тлумачыцца тым, што падчас працы над альбомам была зменена студыя і працэс запісу быў пачаты паўторна – з нуля, што дадало клопату па пошуку грошай прадзюсару гурта З.Сасноўскаму.

Альбом “Rock-&-troll” складаецца з 10 кампазіцый, сярод якіх “Песня пра троляў” – аповед пра старажытныя часы змагання крывіцкіх волатаў з балотнымі тролямі, “Rock-&-troll” – апісанне карчомнай вяселосці і перанос яе на той свет, рокавыя версіі песняў “Пахне чабор”, “Купалінка” і народнай песні “Дуброва”, а таксама інструментальныя кампазіцыі. Пры выкананні выкарыстаны як класічныя рокавыя інструменты, так і цэлы парк сярэднявечных і народных музычных прылад – дуды (валынкі), жалейкі, флейта, цыстра, акардэён. Упершыню па-беларуску выканана славутая шведская балада “Herr Mannelig”, упершыню зроблены фольк-металёвы кавер на “Breaking the law” гурта JUDAS PRIEST, пры гэтым выкарыстаны беларускія жалейкі і нямецкі акардэён 30-х гадоў.

Усе песні, акрамя “Breaking the law”, беларускамоўныя. Самі музыкі пазіцыянуюць свой стыль як rock-&-troll – змешаны фольк-метал-паган-рок.

з удзелам гуртоў: Asguard, Nightside Glance, Weeping Twilight, Soulsides, The Dim Sun і інш.

Квіткі ад 18 000 да 25 000.
Пачатак 18.00.
Даведкі па тэл. 6490888

У музычных крамах дыск “Rock-&-troll” гурта LITVINTROLL з’явіцца напрыканцы лютага.

Оставьте комментарий

Вы должны войти в систему для комментирования.

Copyright @ Urban.by