Апр
Шанец для маладых музыкаў

Шанец для маладых музыкаў: летняя складанка ад Студфармату і Беларускай Музычнай Альтэрнатывы.
Выданьне музыкі на дыску – мара для кожнага маладога гурта, і апошнім часам такіх магчымасьцяў для калектываў усё больш. У Менску рыхтуецца новая музычная складанка пазітыўнай і экспэрымэнтальнай музыкі, да ўдзелу ў якой запрашаюцца ўсе ахвотныя ды амбітныя.
Такія салянкі – не навіна ў беларускай музыцы, але цяпер арганізатары мэтаскіравана жадаюць адшукаць новыя таленты й зоркі кватэрнікаў і выступаў у пабах. Можна чакаць, што яны вас знойдуць, а можна даслаць свой запіс на пошту. Патрабаваньні да стылю творчасьці даволі шырокія: музыка мае быць пазітыўнай і ня вельмі цяжкай, а песьні маюць выконвацца на беларускай мове. Рок, ска, рэггі, любыя экспэрымэнты вітаюцца.
Прадусара для сябе знайсьці цяжка, але якому музыку лёгка ў Беларусі? Зараз выйсьці ў сьвет вам дапамогуць StudFarmat і БМА. Запісы і інфармацыю пра сябе можна дасылаць на пошту studfarmat@gmail.com да 5 траўня.
Zap
Тузін Хітоў
Па дадатковую інфармацыю зьвяртайцеся па тэл. 1500435 або 6490888
Оставьте комментарий
Вы должны войти в систему для комментирования.
