Сен
Фестываль “Бардаўская восень”

27 верасня, 19:00
Кавярня “Лісіная нара” (вул.Каліноўскага 32)
Фестываль “Бардаўская восень” (конкурсная праграма):
-выступленне канкурсантаў
-выступленне гасцей фестывалю:
(гурт БОСАЕ СОНЦА, Лявон ВОЛЬСКІ)
Напрыканцы кастрычніку 2009 году на Беласточчыне ў Польшчы пройдзе фестываль беларускай аўтарскай песні “Бардаўская восень”. На працягу 15 год фестываль развіваецца, расце і дае магчымасць усім аматарам добрай беларускай музыкі атрымліваць асалоду ад выступлення ўжо ўпадабаных беларускіх артыстаў (Віктар Шалкевіч, Алесь камоцкі, Зміцер Вайцюшкевіч, Кася Камоцкая, Лявон Вольскі і інш.), а таксама адкрываць для сябе новыя імёны (Дар’я Кадамская, гурт “Босае Сонца”, Таццяна Беланогая і г.д.). Нязменнай на працягу ўсіх 15 год на “Бардаўскай восені” застаецца неверагодна ўтульная і цёплая атмасфера і шмат сапраўды прыгожай якаснай жывой беларускай музыкі, у выкананні аўтараў выканаўцаў і акустычных гуртоў.
Штогод на сцэну фестывалю акрамя сталых, знакамітых беларускіх музыкаў і калектываў, выходзяць маладыя выканаўцы, якія маюць магчымасць паказаць сваю творчасць у конкурснай праграме “Бардаўскай восені”.
Адбор на конкурсную праграму адбудзецца і ў гэтым годзе ў Мінску 27-га верасня а 19:00, ва ўтульнай кавярні “Лісіная нара” (вул.Каліноўскага 32). У гэты вечар свае творы прадставяць канкурсанты, лепшыя з якіх возьмуць удзел у конкурснай праграме фестывалю “Бардаўская восень 2009”, паехаўшы ў Польшчу. Акрамя таго ў мінскім канцэрце “Бардаўскай восені” выступяць і спецыяльна запрошаныя госці – малады, але ўжо стаўшы традыцыйным для “Бардаўскай восені” гурт БОСАЕ СОНЦА і шырока вядомы па дзейнасці ў гуртах НРМ і Крамбамбуля ЛЯВОН ВОЛЬСКІ.
Уваход на канцэрт вольны! Інфармацыю можна атрымаць па тэл. 8 (029) 111 32 32, 8 (029) 508 04 83.Чакаем усіх на свяце добрай і па восеньскі цёплай беларускай музыкі!
Оставьте комментарий
Вы должны войти в систему для комментирования.
