11
Дек

Польскія sztuki і штучкі

http://nn.by/photos/s-6/Polinn.jpg
Алімпія Аякаіе. Прамысловы дызайн

Золата, срэбра, парцаляна, шаўковыя абрусы, аўтарскія цацкі і бурштын, бурштын, бурштын… У ДК Прафсаюзаў (пр. Незалежнасці, 25) ідзе шыкоўная выстава польскіх ювелірных вырабаў і твораў польскага прамысловага дызайну.

http://nn.by/photos/s-6/Polinn-3.jpg
Ева Рудоўска. Аздобы з бурштыну

http://nn.by/photos/s-6/Polinn-2.jpg
Войцэх Рыгала. Аздоба са срэбра

http://nn.by/photos/s-6/Polinn-6.jpg
Мажэна Валіньска, Урсула Гейман. Чайны набор

«У Польшчы цяпер ювеліры намагаюцца разбурыць міф пра бурштын, як пра ўпрыгожанне для немаладых, — кажа Караліна Брэслер, прадстаўніца Польскага агенцтва інфармацыі і замежных інвестыцыяў, аднаго з арганізатараў выставы. — З гэтым каменем працуюць 20–30-гадовыя майстры, што, вядома, адбіваецца на выніковым прадукце: новы падыход, новыя ідэі. Яны спрабуюць спалучаць бурштын з сучаснымі формамі срэбнай і драўлянай ювеліркі, даводзяць вялікія здольнасці гэтага адметнага для нашай часткі Еўропы каменя».

Адным з арганізатараў выставы выступіла галерэя мастацтваў у горадзе Легніца. Сярод польскіх галерэяў легніцкая мае сваю спецыялізацыю — ювелірныя творы, найперш з срэбра. Рэч у тым, Легніца, якая знаходзіцца на скрыжаванні польскай, чэшскай і нямецкай рамесных традыцыяў — цэнтр срэбраапрацоўкі: акрамя знакамітых прадпрыемстваў тут таксама ладзіцца вялікі штогадовы фэст срэбра.

Выстава мае і прыкладное значэнне: арганізатары не хаваюць, што іх мэта – папулярызацыя цэтліка «Зроблена ў Польшчы». Каб пра польскія ювелірныя і дызайнерскія працы, а таксама пра творы побытавага дызайну даведаліся і ў нашай краіне. Можа, экспанаты і нельга набыць на самой выставе, але большая іх частка — у масавай вытворчасці ды іх можна прыдбаць праз сеціва.

Выстава Designed in Poland
(«Распрацавана ў Польшчы»)
працягнецца да 11 снежня.

Часы працы: 11.00–19.00.

ЛК, АП
17:08, 2 снежня 2009
Наша НiваThomasDiggesmap

Один комментарий на “Польскія sztuki і штучкі”

  1. nosov1
    11Дек

    Открытие этой выставки прошло 4 дек., выставка работает с 5-го. Вход свободный. По изделиям из янтаря видно, что у Польши балтийское побережье. Есть одежда в стиле дизайн, такую бы моделям для фестиваля авангардной моды типа нашего “Мамонта”.
    Организатор выставки Польский Институт и Польское Посольство. Поляки активны в Беларуси, выставки проводят часто. Самые активные у нас – это Польша и Германия, что геополитически понятно.

Оставьте комментарий

Вы должны войти в систему для комментирования.

Copyright @ Urban.by