Дек
Шалкевіч запіша канцэртнік з дапамогай фэнаў

11-га снежня ў Палацы культуры ветэранаў мае выступіць кароль
“смутнага беларускага блюзу” і адзін з найцікавейшых бардаў Беларусі
Віктар Шалкевіч з праграмай “Новае і лепшае”.
Па словах Шалкевіча, яго не раз папракалі ў адсутнасці новых песень,
таму яму давялося іх напісаць:
Віктар Шалкевіч: “Шалкевіч новае напісаў за 50 год, разумееце? І гэта
самае важнае. Таму што людзі хочуць новага і мне гэта было
недвухсэнсоўна заяўлена. Так што давялося мне гэта рабіць”.
На канцэрце адбудзецца прэм’ера шасці цалкам новых песень, аднак не
абыйдзецца без старых добрых і навагодніх:
Віктар Шалкевіч: “Гэта будзе сапраўды новая зусім праграма, будуць
дзевяць новых песень. Тры з іх вы практычна чулі на канцэрце, які быў
у лютым, я маю на ўвазе “Такую доўгую зіму”, “Лета, якое мы зноў
змарнавалі” і “Песня пра жэншчыну”. А вось шэсць песень будуць зусім
новымі, такая нармальная прэм’ера! А на салодкае мы выканаем пару
навагодніх шлягераў старых.”
На сцэну Палацу культуры ветэранаў Віктар Шалкевіч выйдзе са сваім
старым сябрам Анатолем Кандыбам і новым кантрабасістам Аляксандрам.
Цікава, што канцэрт будзе запісвацца на аўдыёносьбіты, таму ёсць
верагоднасць з’яўлення канцэртнага альбома Віктара Шалвекіча:
Віктар Шалкевіч: “Я наколькі разумею, і наколькі гаварыў велічайшая
акула ўсіх часоў і народаў Супрановіч, што нібыта гэта канцэрт мы
будзем пісаць. Так што гэта будзе вельмі добра”.
Нагадаем, пачатак канцэрта ветэрана бардаўскай песні – 19.00.
Кошт квітка -ад 15-ці да 20 тысяч рублёў.
Маша Лагодзіч
ЕЎРАПЕЙСКАЕ РАДЫЁ ДЛЯ БЕЛАРУСІ
Оставьте комментарий
Вы должны войти в систему для комментирования.


