Дек
Онлайн трансляцыя міжгалактычнага паэтычнага слэму!

Алярм!
Онлайн трансляцыя міжгалактычнага паэтычнага слэму!
У нядзелю, 13 снежня, а 17:30 ў галерэі “Ў” адбудзецца паэтычная бітва паміж зборнымі Беларусі і Украіны.
Ад пачатку часоў паміж Галактыкай У ды Галактыкай Б вялася спрэчка, на чыім баку знаходзіцца Моц Слова. Галактыка стабільнасці ды супакою Б трэці раз зыйдзецца ў святой барацьбе з Галактыкай хаосу і анархіі У. Два сутыкнення ўжо адбыліся на тэрыторыі Галактыкі Ў, але лёс сусвету вырашыцца менавіта ў гэтай бітве.
Даўжынёй і майстэрствам валодання лазэрнымі мячамі будуць мерацца: з боку Галактыкі У – Дмытро Лазуткін, Артэмій Полежака, Паўло Коробчук, а з боку Галактыкі Б – Віталь Рыжкоў, Віктар Жыбуль та Сяржук Мядзведзеў. За ходам бітвы будзе сачыць Дарт Вэйдэр сучбелліта Андрэй Хадановіч.
Упершыню ў гісторыі міжгалактычных слэмоў адбудзецца онлайн-відэатрансляцыя паэтычнай бітвы на сайце belarus.org.ua. Пачатак відэатрансляцыі а 17:30. Тыя, хто жадае размясціць анонс і відэатрансляцыю ў сваім блозе, атрымаюць шанец стаць суддзёй. Інструкцыя па размяшчэнню відэатрансляцыі будзе апублікавана на сайце belarus.org.ua у нядзелю.
Згодна з інфармацыяй міжгалактычнай выведкі, лінія культурнага фронту будзе пралягаць ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў”, якая знаходзіцца па адрасе: Мінск, пр. Незалежнасці, 37А.
Уваход вольны.
Няхай будзе з вамі Моц Слова!
Кантакты:
Юлія Нузбан
фэстываль “Пералаз”
прэс-аташэ
+375256274618
yulia.nuzban@gmail.com
belarus.org.ua
Один комментарий на “Онлайн трансляцыя міжгалактычнага паэтычнага слэму!”
Оставьте комментарий
Вы должны войти в систему для комментирования.



13Дек
На фестивале лежала украинская пресса, в т.ч. научные журналы. Украинцы активно устанавливали контакты. Они вообще заметно активизировались. На “Белэкспо” сейчас проходит выставка “Индустрия развлечений”, там игровые автоматы украинского производства. На прошедшем в мае последнем “Моторшоу” украинское “Рено” поставило две секции. Бесплатные угощения – чай, кофе, соки и т.д. Тоже активно завязывали контакты. 27 ноября украинское посольство провело в Музее Богдановича вечер, посвященный 100-летию классика украинской поэзии. Посол Игорь Лиховой сам рассказывал. И на фестивале в “У”, и в Музее Богдановича украинцы обращались к посетителям по украински. Я им отвечал по белорусски.