13
Дек

Шукайце “Тэлепорт у Галандыю” у галерэі!

Рубрика: Aфиша

http://urban.by/wp-content/uploads/2009/12/18.jpg

Еўрарадыё з’ездзіла ў Галандыю і прыдумала… Тэлепорт! Цэлы месяц ён быў віртуальны — толькі ў інтэрнэце і эфіры. Цяпер прыйшоў час матэрыялізаваць “Тэлепорт у Галандыю”. Лепшая для гэтага пляцоўка — галерэя сучаснага мастацтва “Ў”.

ЛЕКЦЫЯ.
14 снежня а 18:00 у Мінск прыляціць Магдалена Зялкоўска — куратар і мастацтвазнаўца з Польшчы, якая шчыльна працуе з сучасным галандскім мастацтвам. Магдалена вельмі папулярны лектар у Еўропе і наведае Беларусь упершыню, каб расказаць усім прыхільнікам прагрэсіўных ідэй пра сучаснае галандскае мастацтва на прыкладзе чатырох выбітных мастакоў — Гуіда ван дэр Вэрвэ (Guido van der Werve), Кацярыны Зд’елар (Katerina Zdjelar), Вэндэльен ван Олдэнбурх (Wendelien van Oldenborgh) і Пабла Пайнапэл (Pablo Pijnappel). Падчас лекцыі будуць прадстаўленыя відэапрацы гэтых мастакоў. Пасля лекцыі — дыскусія!

ФОТАВЫСТАВА.
З 17 па 30 снежня ў трэш-зале галерэі “Ў” можна будзе “тэлепартнуцца” ў Галандыю праз 21 амстэрдамскае фота. Фотавыставу ладзіць карэспандэнт Еўрарадыё Міла Котка, якая была ў Галандыі і сфатаграфавала тое, ад чаго ў яе запальваліся вочы і падвышаўся ўзровень эндарфінаў.

КІНО.
17, 18 і 19 снежня відэазала галерэі “Ў” пераўтварыцца ў галандскі кінатэатр. Паказваць будуць сучасныя галандскія стужкі з англійскімі субтытрамі (“Душка”, “4 элементы”, “Ханахана”) і серыю шыкоўных кароткаметражак.
Чакаем на аматараў “тэлепартнуцца” ў Галандыю! Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.

Мiнск
праспект Незалежнасцi 37а
(ст. м. Плошча Перамогi)
+375 17 284.53.99
+375 29 329.06.10
info@ygallery.by
www.euroradio.fm

Один комментарий на “Шукайце “Тэлепорт у Галандыю” у галерэі!”

  1. nosov1
    13Дек

    18 декабря в галерее “У” показали голландский фильм с Сергеем Маковецким. Он там говорит по русски. Понятно, что кого ему там дадут играть, кроме русского.

Оставьте комментарий

Вы должны войти в систему для комментирования.

Copyright @ Urban.by