05
Фев

Гурт MAUZER. Новы альбом!

Рубрика: Aфиша

http://urban.by/wp-content/uploads/2010/02/hor.jpg

26 лютага. Гурт MAUZER. Новы альбом!
клюб Рэактар
18.00
Пры ўдзеле:
СЬЦЯНА (прэзэнтацыя альбома)
AKUTE

Старонкі гуртоў у кантакце:
MAUZER
Sciana
Akute

Даведкі: 6490888
Квіткі ад 18 000 да 22 000 (танцпол)
25 000 – месца за столікам

Квіткі ўжо ў продажы:
пераход Я.Коласа
клуб Реактор
Кастрычніцкая
пераход Гум
Купалаўскі, 19 кропка
Рыга, 19 кропка

Porna

Калі б у нас было больш сродкаў, калі б мы не разьбіралі з новымі музыкамі матэрыял, калі б мы займаліся толькі й выключна музыкай, калі б не тупілі, калі б, калі б… Усё было б скончана, думаю, на год раней. Але, маем тое, што маем. У гэты альбом ўкладзена вельмі шмат высілкаў. Мы не спадзяемся, што яго ўсе зразумеюць і палюбяць, але ганарымся ім.

Час, пакуль мы рабілі гэты альбом – тры гады – ня быў простым. Мы вельмі зьмяніліся. На нас вылілі столькі бруду, колькі не вылівалі, напэўна, ні на адну беларускую групу. Калі ў нас былі цяжкі пэрыяд, шмат хто адвярнуўся ад нас. Шмат зларадства было, калі нешта не атрымлівалася, калі мы выбіваліся з моцаў. Людзі-шакалы заўсёды побач з тымі, хто бярэ на сябе шмат і каму цяжка.

Гэтымі словамі я ня плачуся. Гэтымі словамі я хачу сказаць дзякуй тым, хто падтрымліваў нас і дапамагаў нам. Гэтымі словамі я хачу сказаць дзякуй Богу за тое, што ён даў моцы ня кінуць усё, хоць д’ябал ледзь ня кожны дзень прапаноўваў здацца. Гэтымі словамі я зь вялікім хваляваньнем прадстаўляю новы альбом групы MAUZER.

Ян Маўзэр

Оставьте комментарий

Вы должны войти в систему для комментирования.

Copyright @ Urban.by