Архив: Март 13th, 2010

Выстава “State of Mind” (Швецыя)

13
Март

http://urban.by/wp-content/uploads/2010/03/vert5.jpg

05-30 сакавіка 2010г.
Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”, Амбасада Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь, Шведскі інстытут
прадстаўляюць праект
“State of Mind”
Стан розуму
Аніка Карлсан Рыксан і Анна Віёла Хальберг (Швецыя)
(далее…)

Мерыдыяны і паралелі «Беларускага глёбуса»

13
Март

http://urban.by/wp-content/uploads/2010/03/vert3.jpg

Гэты від фанаграфічнай прадукцыі займае трывалае другое месца ў
рэйтынгу самых папулярных дыскаў пасля альбомнай прадукцыі. Для яго
абазначэння апошнім часам у беларускай мове з’явіўся спецыяльны тэрмін
— «складанка».

(далее…)

Прэзентацыя рамана Змітра ВІШНЁВА

13
Март

hor

strong>16 сакавіка 2010 года

18:00

ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
(Траецкае прадмесце, вул. Багдановіча, 13)

Прэзентацыя рамана Змітра ВІШНЁВА
“ЗАМАК ПАБУДАВАНЫ З КРАПІВЫ”

У імпрэзе возьмуць удзел:

Адам ГЛОБУС
Альгерд БАХАРЭВІЧ
Міхась БАШУРА
Барыс ПЯТРОВІЧ
Андрэ БЁМ
Зміцер ПЛЯН
Ірына ШАЎЛЯКОВА
Маргарыта АЛЯШКЕВІЧ
Алесь РОДЗІН
Сяргей КАЛЕНДА
Пятро ВАСЮЧЭНКА
Ірына СКАРАПАНАВА
Вольга ГАПЕЕВА
Арцём КАВАЛЕЎСКІ

Музычнае забяспячэнне ад гурта:
“SARASWATI”

Уваход вольны!!!

Прэзентацыя ладзіцца ў межах грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”


Раман “ЗАМАК ПАБУДАВАНЫ З КРАПІВЫ”:

Адбываецца персаніфікацыя лірычнага героя ў аўтара і наадварот. Здзек з чытача, але і здзек з пісьменніка. Руйнаванне традыцыі і перамыванне костак штучным каштоўнасцям. Разбурэнне рамана як класічнай буйной формы. Трынаццаць частак твора “Замак пабудаваны з крапівы” – гэта, з аднаго боку, кампіляцыя асобных занатовак, замалёвак, казак, журналістыкі і бог ведама чаго, з другога – цэласны тэкст са сваёй выразнай архітэктонікай. Структура прадстаўленай кнігі будзе вымагаць ад чытача рэканструкцыі ўласных эмоцыяў і досведу. Перадусім раман Змітра Вішнёва можа выклікаць абурэнне альбо захапленне, але не абыякавасць. Рэкамендуецца ўсім аматарам прыгодаў.

Copyright @ Urban.by